Ота Валах | |
---|---|
ням.: Otto Wallach | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 лютага 1931[3][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | арганічная хімія[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | August Wilhelm von Hofmann[d] |
Вядомыя вучні | Уолтэр Хоўарс |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ота Ва́лах[7] (ням.: Otto Wallach; 27 сакавіка 1847, Кёнігсберг — 26 лютага 1931, Гётынген) — нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (1869). Прыват-дацэнт у Бонскім універсітэце (з 1873 года), прафесар там жа (з 1876 года), а затым у Гётынгенскім універсітэце (з 1889 па 1915 г.).
Адзін з піянераў хіміі тэрпенаў. Нобелеўская прэмія па хіміі (1910) «У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў». Адкрыў ліманэн, феладрэн, фенхан і іншыя злучэнні, паказаў іх генетычную сувязь з ізапрэнам'[7]. Адкрыў рэакцыю аднаўляльнага аміліравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909)[7].