Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь | |
---|---|
ням.: Otto Lilienthal | |
Дата нараджэння | 23 мая 1848[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 1896[1][2][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | бортынжынер, лётчык, вынаходнік |
Навуковая сфера | піянер авіяцыі |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь (23 мая 1848, Анклам - 10 жніўня 1896, Берлін) — нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі.
Ота Ліліенталь нарадзіўся 23 мая 1848 года ў памеранскім мястэчку Анклам. Нямецкі інжынер і першы лётчык-даследчык распрацаваў, пабудаваў і выпрабаваў 11 лятальных апаратаў. Навуковае абгрунтаванне прычын лунання птушак, зробленае Ліліенталем, шмат у чым вызначыла развіццё авіяцыі. Здзейсніў больш за 2 тыс. палётаў на планёрах ўласнай канструкцыі. У адрозненне ад многіх піянераў авіяцыі не спрабаваў адразу ўзляцець, а доўга бегаў па ўзгорках спрабуючы вызначыць цэнтр пад'ёмнай сілы. Першы «палёт» здзейсніў проста падціснуўшы калені. Упершыню распрацаваў біплан, калі вырашыў павялічыць плошчу крыла, якое мела абмежаваны запас трываласці, зрабіў надбудову з яшчэ аднаго крыла.
У 1866 годзе Ота стаў практыкантам на машынабудаўнічым заводзе Шварцкопфа і неўзабаве атрымаў запрашэнне паступіць у невялікае канструктарскае бюро пры ім жа. Улетку 1870 г. Ота з адзнакай завяршыў навучанне ў Каралеўскай рамеснай акадэміі, быў прызваны ў войска падчас нядоўгай франка-прускай вайны.
Увосень 1881 г. Ліліенталь задумаў паправіць фінансавыя справы больш надзейным спосабам і адкрыў у Берліне майстэрню па вырабе катлоў. Недахопу ў замовах не было, майстэрня ператварылася ў завод, а Ота прыбудаваў да яе ўчастак, прызначаны для працы над лятальнымі апаратамі.
10 жніўня 1896 года Ота Ліліенталь загінуў у Берліне падчас палёту.
Otto Lilienthal на Вікісховішчы |