Ота Паўль Герман Дзільс

Ота Паўль Герман Дзільс
ням.: Otto Diels
Дата нараджэння 23 студзеня 1876(1876-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1954(1954-03-07)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Герман Дзільс[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Герман Эміль Фішэр
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Паўль Герман Дзільс (ням.: Otto Paul Herrmann Diels; 23 студзеня 1876, Гамбург — 7 сакавіка 1954, Кіль) — нямецкі хімік-арганік.

Сын вядомага нямецкага лінгвіста і даследчыка рэлігій Германа Аляксандра Дзільса. У 1899 годзе скончыў Берлінскі ўніверсітэт, дзе з 1906 года быў прафесарам; з 1916 года прафесар Кільскага ўніверсітэта.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Дзільс прапанаваў у 1927 спосаб дэгідравання арганічных злучэнняў з дапамогай селену без змены іх вугляроднага шкілета; дэгідраваў халестэрын і іншыя стэрыны.

Нобелеўская прэмія

[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе сумесна з К.Альдэрам адкрыў дыенавы сінтэз і атрымаў з дапамогай гэтага метаду вялікую колькасць арганічных злучэнняў розных класаў (Нобелеўская прэмія па хіміі, 1950, сумесна з К.Альдэрам).

Зноскі

  1. а б Otto Paul Hermann Diels // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Otto Paul Hermann Diels // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #116101474 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #116101474 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996.