Ота Роберт Фрыш | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1979[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Justinian Frisch[d] |
Маці | Auguste Frisch[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Ота Роберт Фрыш (ням.: Otto Robert Frisch, 1 кастрычніка 1904, Вена — 22 верасня 1979, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі фізік-ядзершчык аўстрыйскага паходжання. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1948). Пляменнік вядомага фізіка Лізэ Майтнер.
Нарадзіўся ў Вене ў яўрэйскай сям’і. У 1926 годзе скончыў Венскі ўніверсітэт. Пасля працаваў у розных месцах Еўропы і Амерыкі: у Берліне ў О. Гана (1927—1930), у Гамбургу ў О. Штэрна (1930—1933), у Лондане ў П. Блэкета (1933—1934), у Капенгагене ў Н. Бора (1934—1939), у Бірмінгеме (1939—1940), у Ліверпулі (1940—1943), у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі (1943—1945), у Харуэле (1945—1947). З 1947 з’яўляўся прафесарам Кембрыджскага ўніверсітэта (да 1972 г.). Удзельнік Манхэтэнскага праекта.