Ота Яўстафіевіч Кацэбу

Ота Яўстафіевіч Кацэбу
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, землекарыстанне, ваенны
Дата нараджэння 30 снежня 1788(1788-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1846(1846-02-03) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Аўгуст фон Кацэбу
Маці Friederike von Essen[d]
Жонка Amalie von Kotzebue[d]
Дзеці Петэр Аўгуст Морыц фон Кацэбу[d], Friederike Karoline Helene von Wistinghausen[d] і Otto Rurik Nikolai von Kotzebue[d]
Прыналежнасць Расійская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Яўстафіевіч Кацэбу́ (30 снежня 1788, Рэвель (цяпер Талін) — 3 лютага 1846, Талін) — расійскі падарожнік, географ. Бацька — пісьменнік і драматург Аўгуст Фрыдрых Фердынанд Кацэбу (17611819). Маці — Фрыдэрыка Эсэн, памерла рана. Мачаха — Крысціна фон Крузенштэрн.

У васьмігадовым узросце Ота Кацэбу быў адпраўлены ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Неўзабаве зразумеў, што яго прызначэнне — мора і ў 15 гадоў у якасці юнгі-добраахвотніка стаў удзельнікам першага кругасветнага плавання (з 1803 па 1806 год) на парусным шлюпе «Надзея» пад камандаваннем яго земляка, выхадца Эстляндыі Івана Крузенштэрна. Другі раз адправіўся ў падарожжа вакол света з 1815 па 1818 год на караблі «Рурык», адкрыў у Ціхім акіяне 399 астравоў і на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва — заліў Кацэбу, а ў студзені 1817 — архіпелаг Румянцава; з 1823 па 1826 год ён здзейсніў трэцяе падарожжа на парусным шлюпе «Прадпрыемства».

Плаванне Кацэбу на шлюпе «Прадпрыемства» у 1823—1826 гадах.

Далейшую службу праходзіў у Рэвелі, камандаваў караблём «Імператар Пётр I». У 1829 г. быў узведзены ў капітаны першага рангу.

З-за праблем са здароўем, якое было падарвана ў кругасветных падарожжах, падаў у адстаўку. Апошнія шаснаццаць гадоў жыцця правёў у сваім маёнтку пад Рэвелем.

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Трохтомная праца «Падарожжа вакол света» (Спб., 18211823)
  • Кніга «Падарожжа вакол света на вайсковым шлюпе „Прадпрыемства“ у 1823-26 гадах» (на нямецкай мове, Веймар, 1830)

Увекавечанне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ота Кацэбу названы заліў Кацэбу на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва і вуліца ў яго родным горадзе Таліне. Ад аднайменнага заліва, атрымаў назву і горад Кацэбу на Алясцы (ЗША).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #116345330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #116345330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.