Расце на сыроватых і забалочаных лугах, нізінных балотах, днішчах старых вапняковых кар'ераў, пераважна на карбанатных глебах. Распаўсюджаная ў Еўропе і Малой Азіі.
У Беларусі знойдзена толькі на балоце Чысцік у Бярэзінскім запаведніку.[4]
Шматгадовая расліна вышынёй 20-35 см. Сцябло прамастаячае, простае, пакрыта лісцем ў ніжняй частцы. Лісце даўгаватага-ланцетнае.
Суквецце коласападобнае. Прыкветнкі лінейна-ланцэтныя. Кветкі нагадваюць насякомае са складзенымі крылкамі. Губа мае тры лопасці, з блакітнай плямай пасярэдзіне.