Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Ош (кірг.: Ош) — горад рэспубліканскага падпарадкавання ў Кыргызстане, адміністрацыйны цэнтр Ошскай вобласці. Насельніцтва — 281,7 тыс. чал. (2017)[1]. Другі па велічыні горад Кыргызстана, афіцыйная назва «Паўднёвая сталіца».
Ош знаходзіцца на поўдні Кыргызстана, за 300 км на паўднёвы захад ад Бішкека (700 км па дарозе). Горад размешчаны ва ўсходняй частцы Ферганскай даліны, ля выхаду ракі Ак-Буўра (Акбура) з перадгор'яў Алайскага хрыбта, на вышыні ад 870 да 1110 м.