Оўлу (фінск. Oulu, швед. Uleåborg — Улеабарг) — шосты паводле велічыні горад Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Оўлу. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе краіны, пры ўпадзенні ракі Оўлуёкі ў Батнічны заліўБалтыйскага мора. Заснаваны ў 1605 годзе, Оўлу — самы стары горад у Паўночнай Фінляндыі.
8 красавіка 1605 года шведскі кароль Карл IX загадаў заснаваць паселішча насупраць замка, пабудаванага ў 1590 годзе. У 1610 годзе паселішча атрымала статус горада.
Насельніцтва горада складала амаль 194 тысячы чалавек (2014), з якіх 48,9 % — жанчыны, 51,1 % — мужчыны. На працягу апошніх гадоў Оўлу — адзін з найбольш хутка растучых гарадоў Фінляндыі.
Аўтамабільны музей. У экспазіцыі аўтамабілі, год выпуску якіх пачынаецца з 1910 года. Таксама ў музеі ёсць старыя матацыклы, прыклады матораў і розныя макеты.
Батанічны музей. Гэты музей належыць універсітэту Оўлу. У музеі сабраны розныя навуковыя калекцыі. Агулам іх амаль што пяцьсот тысяч.