Па-дэ-Кале Pas-de-Calais | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 62 |
Рэгіён: | Поўнач — Па-дэ-Кале |
Прэфектура: | Арас |
Акруг: | 7 |
Кантонаў: | 77 |
Камун: | 894 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 5-е месца |
-1999 | 1,442 млн |
Шчыльнасць насельніцтва: | 216 чал/км² |
Плошча: | 6671 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па-дэ-Кале (фр.: Pas-de-Calais) — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале. Парадкавы нумар — 8. Адміністрацыйны цэнтр — Арас. Насельніцтва — 1,442 млн чалавек (5-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 6671 км². На захадзе дэпартамент абмываецца водамі праліва Па-дэ-Кале. Праз дэпартамент працякаюць рэкі: Рака Ацье, Рака Канш, Рака Тэмуаз, Рака Ліян, Рака Сансе і іншыя, а таксама праходзіць Паўночны канал.
Дэпартамент уключае 7 акруг, 77 кантонаў і 894 камуны.
Па-дэ-Кале — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Булане, Панцье і Артуа.