Паала Веранезэ | |
---|---|
італ.: Paolo Veronese | |
| |
Імя пры нараджэнні | Паала Кальяры |
Дата нараджэння | 1528[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1588[4][5][…] ці 9 красавіка 1588[6] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elena Badile[d] |
Дзеці | Карла Кальяры[d] і Габрыэль Кальяры[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт[3], партрэтны жывапіс[d][7], гістарычны жывапіс[7][3], алегорыя[d][3] і рэлігійнае мастацтва[d][3] |
Мастацкі кірунак | маньерызм[8], Veronese school[d], Высокі Рэнесанс[d][8] і Венецыянская школа жывапісу[8] |
Уплыў | Antonio Badile[d] |
Уплыў на | Antonio Vassilacchi[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па́ала Веране́зэ (італ.: Paolo Veronese), пры нараджэнні Па́ала Калья́ры (італ. Paolo Cagliari, 1528 -19 красавіка 1588) — адзін з найслынных жывапісцаў венецыянскай школы, празваны Веранезэ па месцы нараджэння, сын скульптара Габрыеля Каліяры, вучань Антоніа Бадзіле.
У сваіх юнацкіх творах («Мадонна», рэштках фрэсак з Casa Contarini, фрэсках вілы Саранца і вілы Фанцола) ён праявіў характэрныя асаблівасці веронскай школы з яе пяшчотным каларытам, але разам з тым і паказаў свабоду стварэння мастацкіх вобразаў, якой ён быў абавязаны ўплыву рафаэлеўскай школы. Дзякуючы хуткай славе аб яго таленце ён ва ўзросце 27-28 гадоў быў прызваны ў Венецыю для ўпрыгожвання рызніцы царквы Святога Себасціяна. Мастак выканаў ускладзеную на яго задачу, што да 1570 яму даводзілася пастаянна вяртацца да работ для гэтай царквы, а па смерці удастоіўся гонару быць пахаваным у гэтым храме. Яго працы ў царкве Святога Себасціяна адрозніваюцца лёгкасцю малюнка і далікатным, цёплым каларытам, уласцівым веронскай школе: