Пабайскас

Мястэчка
Пабайскас
літ.: Pabaiskas
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пабойск
Насельніцтва
  • 234 чал. (2011)
Часавы пояс
Пабайскас на карце Літвы
Пабайскас (Літва)
Пабайскас

Паба́йскас[1] (літ.: Pabaiskas, традыцыйная беларуская назва — Пабойск) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Пабайскаскай сянюніі. Размешчана на рацэ Жырная, за 6 км на поўдзень ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 234 чалавекі.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Пабойск датуецца 1 верасня 1435 года, калі тут адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Свідрыгайлы Альгердавіча. У гэты час ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1436 годзе ў Пабойску быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пабойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Пабойску было 12 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пабойск апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 129 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 234 чал.
Помнік на месцы бітвы пад Вількамірам
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1836)
  • Помнік на месцы бітвы пад Вількамірам

Зноскі