Пабла Лараін | |
---|---|
ісп.: Pablo Larraín | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, сцэнарыст, мантажор, рэжысёр, кінасцэнарыст |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1976[1] (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hernán Larraín[d] |
Маці | Magdalena Matte[d] |
Жонка | Antonia Zegers[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабла Лараін (ісп.: Pablo Larraín, нар.19 жніўня 1976) — чылійскі кінарэжысёр і прадзюсар. Намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Не».
Пабла Лараін нарадзіўся ў 1976 годзе. Яго бацька — палітык Эрна Лараін, маці Магдалена Матэ таксама занятая ў палітыцы.
Першы поўнаметражны фільм выйшаў у 2006 годзе і зарабіў некалькі ўзнагарод на кінафестывалях. Яго чацвёрты фільм «Не» з Гаэлем Гарсія Берналь у галоўнай ролі выйшаў у 2011 годзе. Фільм быў паказаны на Канскім кінафестывалі, дзе атрымаў прыз арт-кіно. Апроч гэтага, фільм быў намінаваны на Прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове.
Лараін быў выбраны ў якасці члена журы на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У 2016 годзе ён зняў біяграфічны фільм «Джэкі» пра жыццё Жаклін Кенэдзі, галоўную ролю ў якім адыграла Наталі Портман.
Лараін быў жанаты з актрысай Антоніяй Сехерс, якая сыграла ў многіх яго фільмах.