Павел I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Παύλος, Βασιλεύς των Ελλήνων | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георг II | ||||||
Пераемнік | Канстанцін II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 снежня 1901[1][2][…] |
||||||
Смерць |
6 сакавіка 1964[3][1][…] (62 гады)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Glücksburg (Greece)[d] | ||||||
Бацька | Канстанцін I, кароль Грэцыі | ||||||
Маці | Сафія Пруская | ||||||
Жонка | Фрэдэрыка Гановерская[d][4] | ||||||
Дзеці | Софія Грэчаская, каралева Іспаніі[5], Канстанцін II, кароль Грэцыі[5] і Ірына Грэчаская[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Грэчаскае праваслаўе | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Званне | фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
![]() |
Павел I (грэч. Παύλος, Βασιλεύς των Ελλήνων; 14 снежня 1901, Афіны — 6 сакавіка 1964, Афіны) — кароль Грэцыі (1947—1964).
Прадстаўнік дынастыі Глюксбургаў, грэчаскай галіны Ольдэнбургскай дынастыі. У маладосці прайшоў падрыхтоўку марскога афіцэра. З 1917 па 1920 Павел I жыў у эміграцыі са сваім бацькам, каралём Грэцыі Канстанцінам I. З 1923 па 1935 і з 1941 па 1946 таксама знаходзіўся ў эміграцыі сумесна з братам, каралём Грэцыі Георгам II. У 1935 годзе абвешчаны наследным прынцам. Падчас Другой сусветнай вайны ўваходзіў у склад грэчаскага ўрада ў выгнанні ў Лондане і ў Каіры. З Каіра пасылаў радыёзвароты да грэчаскага народу. Вярнуўся ў Грэцыю ў 1946 годзе. У 1947 пасля смерці брата, караля Георга II, стаў каралём Грэцыі. Гэта быў перыяд Грамадзянскай вайны ў Грэцыі паміж грэцкімі камуністамі і ўрадам рэспубліканцаў, нацыяналістаў і раялістаў.