Поўнае імя | Павел Андрэевіч Горбач | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 сакавіка 2000[1] (24 гады) |
||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 179 см | ||||||
Вага | 71 кг[3] | ||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | Смаргонь | ||||||
Нумар | 23 | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Павел Горбач (нар. 13 сакавіка 2000) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь».
Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба.
6 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы са «Слуцкам» (0:2). У сезоне 2018 працягваў гуляць за дубль, пры гэтым стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА.
У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У 2019—2021 гадах працягваў гуляць за дубль і часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У лютым 2022 года пакінуў «Мінск»[5].
У маі 2022 года папоўніў склад «Смаргоні»[6]. Спачатку часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе. Па выніках сезона 2022 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У маі 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[7].
У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | Д1 | Мінск | 4 | 0 | |
2018 | Д1 | Мінск | 8 | 0 | |
2019 | Д1 | Мінск | 4 | 0 | |
2020 | Д1 | Мінск | 10 | 0 | |
2021 | Д1 | Мінск | 3 | 0 | |
2022 | Д2 | Смаргонь | 10 | 2 |