Павел Брожак

Футбол
Павел Брожак
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1983(1983-04-21)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Польшча
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1992—1998 Польшча Палонія Бялоган
1998 Польшча СМС Забжэ
1998—2000 Польшча Вісла (Кракаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2010 Польшча Вісла (Кракаў) 198 (86)
2002   Польшча ЛКС (Лодзь) 8 (0)
2004   Польшча ГКС (Катавіцы) 20 (5)
2011—2012 Турцыя Трабзанспор 19 (3)
2012   Шатландыя Сэлтык (Глазга) 3 (0)
2012—2013 Іспанія Рэкрэатыва (Уэльва) 18 (2)
2013—2020 Польшча Вісла (Кракаў) 178 (63)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2000 Польшча Польшча (да 16) 16 (7)
1999—2001 Польшча Польшча (да 17) 14 (7)
2000—2001 Польшча Польшча (да 18) 11 (3)
2001—2002 Польшча Польшча (да 19) 6 (3)
2003 Польшча Польшча (да 20) 7 (4)
2004—2005 Польшча Польшча (да 21) 11 (12)
2005—2014 Польшча Польшча 38 (9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́вел Лукаш Бро́жак (польск.: Paweł Łukasz Brożek; нар. 21 красавіка 1983, Кельцы, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2005—2014).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Футболам пачаў займацца ў родным горадзе, аднак ужо ў 1998 годзе далучыўся да кракаўскай «Віслы» разам з братам, які таксама з’яўляецца футбалістам. 8 красавіка 2001 года Павел дэбютаваў у складзе кракаўскага клуба ў матчы супраць «Гурніка». 21 красавіка 2001 года ён забіў свой першы гол у Экстраклясе ў браму клуба «Одра». У 2005 годзе стаў іграком асноўнага складу.

У студзені 2011 года Павел зноў разам з братам перайшлі ў турэцкі клуб «Трабзанспор». Са студзеня па пачатак лета 2012 года Павел знаходзіўся ў арэндзе ў шатландскім «Сэлтыку». З 2013 года зноў выступаў за клуб «Вісла», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У верасні 2018 года, пасля змены трэнера ў кракаўскім клубе, падпісаў з ім новы кантракт да канца сезона 2018/19. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2019/20.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальнай зборнай Польшчы Павел дэбютаваў 27 красавіка 2005 года ў матчы супраць зборнай Мексікі і тады ж забіў першы гол.

«Вісла»:

  1. Pawel Brozek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. PAWEL BROZEK // Argentine Soccer Database
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.