Павел Варфаламеевіч Кузняцоў

Павел Варфаламеевіч Кузняцоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 (17) лістапада 1878[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1968(1968-02-21)[3][4][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, графік, мастак па тэкстылі
Вучоба
Мастацкі кірунак арыенталізм[d] і сімвалізм[5]
Уплыў на Pjotr Tarasovitsj Maltsev[d]
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Варфаламеевіч Кузняцоў (руск.: Павел Варфоломеевич Кузнецов; 5 [17] лістапада 1878, Саратаў — 21 лютага 1968, Масква) — расійскі жывапісец.

Павел Кузняцоў нарадзіўся ў Саратаве ў сям’і іканапісца (дзед яго быў садоўнікам). Калі мастацкія схільнасці вызначыліся, Кузняцоў паступіў у «Студыю жывапісу і малявання» пры Саратаўскім таварыстве аматараў прыгожых мастацтваў, дзе займаўся на працягу некалькіх гадоў (1891—1896 гг.) пад кіраўніцтвам В. В. Канавалава і Г. П. Сальвіні-Баракі. Там жа сустрэча з В. Э. Барысавым-Мусатавым аказала на яго сур’ёзнае ўздзеянне, як і на яго аднакласніка і сябра, выбітнага скульптара А. Ц. Мацвеева, зрэшты, як і на ўсю саратаўскую мастацкую моладзь.

Бліскуча вытрымаў уступныя іспыты ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства ў 1897 годзе. Вучыўся: спачатку ў А. Я. Архіпава, потым у К. А. Каровіна і В. А. Сярова. Вучоба дала кола сяброў і аднадумцаў, якія пазней сфарміравалі мастацкае аб’яднанне «Блакітная ружа».

Мастацкі дар спалучаўся ў Кузняцове з невычэрпнай энергіяй душы, якія ў рэшце рэшт выявіліся ў дзіўным творчым даўгалецці майстра сусветнага ўзроўню.

У 1902 годзе зблізіўся з В. Я. Брусавым і сімвалістамі. Супрацоўнічаў з выданнямі сімвалісцкага толку: часопісамі «Мастацтва», «Залатое руно», уваходзіў у аб’яднанне «Свет мастацтва».

У 1902 годзе Кузняцоў сумесна з К. С. Пятровым-Водкіным і П. С. Уткіным распісалі царкву Казанскай Божай Маці ў Саратаве. Знаходзячыся на лязо мастацкай думкі таго часу (удзельнічаючы ў дзейнасці «Міру мастацтва»), таленавітая моладзь і ў царкве паспрабавала вольна абыйсціся з канонамі, што выклікала выбух грамадскага абурэння і іх роспісы былі знішчаны.

У 1904 годзе Кузняцоў быў адным з арганізатараў выставы «Алая ружа», а таксама прыняў актыўны ўдзел у фармаванні мастацкага аб’яднання «Блакітная ружа», якое канчаткова вызначылася пасля аднайменнай выставы ў 1907 годзе.

У 1906 году па запрашэнні Сяргея Дзягілева ездзіў у Парыж, дзе наведваў дзелі мастацкія студыі і яго працы прынялі ўдзел у выставе рускага мастацтва, па выніках якой Кузняцоў быў абраны чальцом Восеньскага Салона (пажыццёва).

Быў членам аб’яднанняў «Свет мастацтва», «Саюз рускіх мастакоў», «Чатыры мастацтва».

Зноскі