Поўнае імя | Павел Віталевіч Забелін | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1995[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 28 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Павел Забелін (нар. 30 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2011 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, стаў капітанам дубля. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.
Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзена ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Нёман» (у браму БАТЭ ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі, выніковы лік 1:2). У сезоне 2015 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Баранавічам»[3], а ў ліпені таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У складзе «Граніта» стаў іграком асновы, у матчы апошняга тура забіў гол у браму «Белшыны» ўдарам з 35 метраў, аднак гэта на дапамагло мікашэвіцкаму клубу захаваць месца ў элітным дывізіёне. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[5].
У студзені 2017 года распачаў перадсезонную падрыхтоўку з «Нёманам», з якім у лютым падпісаў новы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у сакавіку зноў далучыўся да «Граніта»[7]. У «Граніце» ў сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту Вышэйшай лігі — клубу «Смалявічы»[8], аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненне было разарвана[9]. Пазней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, у асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сезона стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца 2020 года[10]. У сезоне 2020 замацаваўся ў асноўным складзе, забіў 7 галоў, чым дапамог гродзенцам заняць пятае месца ў чэмпіянаце.
У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11]. Аднак, у пачатку сезона 2021 не выхадзіў на поле і ў сакавіку вярнуўся ў «Нёман» на правах арэнды[12], дзе зноў стаў іграком асновы. У ліпені 2021 года быў адкліканы з арэнды ў «Нёмане»[13] і неўзабаве адправіўся ва ўзбекскі «Андыжан»[14], дзе замацаваўся ў аснове, але не выратаваў каманду ад вылету з Суперлігі.
У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[15] і пачаў разам з камандай рыхтавацца да новага сезона. У 2022 годзе нярэдка з’яўляўся на полі, у тым ліку ў стартавым складзе, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы. У сезоне 2023 замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы «Шахцёра».
У ліпені 2023 года пакінуў салігорскі клуб і падпісаў кантракт з казахстанскім «Таболам» да канца 2024 года[16]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[17]. У лютым 2024 года стаў іграком саратаўскага «Сокала»[18].
15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Мальты (0:0).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Нёман | ![]() |
11 | 0 |
2012 | дубль | Нёман | ![]() |
5 | 1 |
2013 | дубль | Нёман | ![]() |
32 | 8 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() |
4 | 0 |
2015 | Д1 | Нёман | ![]() |
21 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
13 | 4 |
2016 (2) | Д1 | Граніт | ![]() |
14 | 1 |
2017 | Д2 | Граніт | ![]() |
30 | 12 |
2018 | Д1 | Нёман | ![]() |
9 | 0 |
2019 | Д1 | Нёман | ![]() |
17 | 0 |
2020 | Д1 | Нёман | ![]() |
28 | 7 |
2021 (пач.) | Д1 | Шахцёр | ![]() |
0 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Нёман | ![]() |
14 | 2 |
2021 (2) | Д1 | Андыжан | ![]() |
14 | 3 |
2022 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
18 | 0 |
2023 (1) | Д1 | Шахцёр | ![]() |
14 | 2 |
2023 (2) | Д1 | Табол | ![]() |
10 | 1 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[19].