Паветранае судна — лятальны апарат, які трымаецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, якое адрозніваецца ад узаемадзеяння з паветрам, адбітым ад паверхні зямлі або вады (то бок не карыстаючыся экранным эфектам). Такім чынам, ракеты, турбалёты, экранапланы (але не экраналёты) і суды на паветранай падушцы не адносяцца да паветраных суднаў.
Адрозніваюць 8 відаў паветраных судоў — аўтажыр, аэрастат, верталёт, вінтакрыл, дырыжабль, махалёт, планёр і самалёт. Адрозненні паміж імі заключаюцца ў наяўнасці або адсутнасці сілавой устаноўкі, а таксама ва ўдзельнай вазе гэтых апаратаў падчас палёту (лягчэй яны ці цяжэй паветра). Паветраныя судны, якія цяжэй паветра, адрозніваюцца таксама па канструкцыі, дзякуючы якой яны ўтрымліваюцца ў паветры: наяўнасць апорных паверхняў (крылаў) або апорных вінтоў. Адрозненні паміж паветранымі судамі зведзеныя ў табліцу:
Удзельная вага апарата падчас палёту | |||
Наяўнасць сілавой ўстаноўкi |
Лягчэй паветра | Цяжэй паветра | |
З крылом | З апорнымі вінтамі | ||
Ёсць | Дырыжабль | Самалёт (не махае крыламі) Махалёт (махае крыламі) |
Верталёт |
Аўтажыр | |||
Вінтакрыл | |||
Няма | Аэрастат | Планёр |
Гістарычна склалася, што ў расійскай авіяцыі асноўныя віды паветраных судоў — самалёты і верталёты — пазначаюцца гутарковым тэрмінам борт(ў множным ліку -барты).
Клас паветранага судна звязаны з класам аэрадрома, здольнага прыняць дадзенае паветранае судна.