Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцёблы да 2-3 м даўжынёй, слабыя, кучаравыя, голыя. Лісце голае, чарашковае, шырокае, трохкутнае або трохкутна-яйкападобнае, ля аснавання сэрцападобнае або сэрцападобна-стрэлападобнае, завостранае або вострае.
Кветканосы даўжэй лісця; прыкветкі ланцэтныя, яйкападобныя або шырокаяйкападобныя, ля аснавання сэрцападобныя, на верхавіне вострыя, радзей тупыя або круглявыя, 1,5—2,5(3) см даўжынёй. Чашалісцікі некалькі карацей прыкветкаў, яйкападобныя або яйкападобна-ланцэтныя, вострыя. Вяночак (3,5)4-6 см даўжынёй, белы або светла-ружовы. Тычынкі значна карацей вяночка; ніткі іх у ніжняй частцы пашыраны і пасаджаны сасочкападобнымі валасінкамі.
Плод — каробачка, каля 1 см даўжынёй, круглявая, з кароткім вострым канцом.
Повой заборный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)(Праверана 15 сакавіка 2012)(Праверана 15 сакавіка 2012)