Павуцінныя кляшчы (Tetranychidae) — сямейства кляшчоў з падатраду Prostigmata атраду Trombidiformes. Сустракаюцца ва ўсіх рэгіёнах, уключаючы Антарктыку. Больш за 1270 відаў, 95 родаў[1]. Дробныя кляшчы, даўжыня менш за 1 мм. Вачэй дзве пары, ногі складаюцца з 5 членікаў. Расліннаедныя (у тым ліку небяспечныя шкоднікі культурных раслін), вылучаюць павуцінне. Самы вядомы прадстаўнік сямейства Tetranychus urticae мае касмапалітнае распаўсюджанне[2].
Oligonychus ilicis, southern red mite(нявызн.)(недаступная спасылка). Featured Creatures. University of Florida / Institute of Food and Agricultural Sciences. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 18 чэрвеня 2017.