Пагада

Кітайскія пагады на рацэ Ліцзян (Гуйлінь)

Па́гада (партугальскае вымаўленне санскр.: भगवत्, бхагават, «свяшчэнны, славуты»; яп.: , то:; кіт.: 寶塔, баа-та, «вежа скарбаў») — будыйскае ці індуісцкае збудаванне культавага характару. У розных краінах да пагад адносяць розныя тыпы збудаванняў.

У Тайландзе, Бірме, Шры-Ланцы, Лаосе, Камбоджы пагадамі завуць будыйскія ступы, якія часцяком з’яўляюцца сховішчамі свяшчэнных прадметаў ці мемарыяльнымі комплексамі.

У Непале, паўночнай Індыі, у Тыбеце, Кітаі, Карэі, Японіі, В’етнаме, Інданезіі, а таксама ў заходніх краінах пагадамі завуць шмат’ярусныя вежы, якія выкарыстоўваюцца як храмы.

Лічыцца, што першыя пагады такога роду з’явіліся ў Непале, пасля чаго непальскія архітэктары распаўсюдзілі пагады па ўсім Далёкім Усходзе. Прататыпам непальскай пагады з’яўляецца будыйская ступа, якая ў краінах будызму тхеравады дагэтуль завецца пагадай, у іншых краінах пагады ад ступ адрозніваюць. У Непале ў форме пагады будуюць індуісцкія храмы.

Знакамітыя пагады

[правіць | правіць зыходнік]