Сатырычны раман складаецца з 100 глаў і апавядае пра падарожжа манаха па імені Сюаньцзан, які адправіўся з Кітая да Індыі па Шаўковаму шляху за будыйскімі сутрамі. Падчас вандраванняў ён сустракае спадарожніка, караля малпаў Сунь Укуна, і большасць эпізодаў уяўляюць сабой сустрэчы і бойкі з рознымі фальклорнымі і міфалагічнымі істотамі.
Раман складаецца з 100 частак, якія падзяляюцца на 4 часткі. Першая частка займае главы 1–7 і змяшчае ўступ да асноўнай гісторыі.
Другая частка знаёміць чытачоў з адным з галоўных герояў, з манахам Сюаньцзанам, апісвае асноўныя моманты яго жыцця да падарожжа (главы 8–12). Сюанцзан жыве ў Кітаі дынастыі Тан і незадаволены тым, што людзі яго зямлі ўвязлі ў грахах, прагнасці, гвалту і беззаконні, і вырашае адправіцца ў Індыю за будыйскімі скруткамі, каб дапамагчы духоўнаму аднаўленню сваёй зямлі.
Трэцяя і самая доўгая частка пакрывае главы 13–99 і апісвае прыгоды манаха на пуці да індыйскай гары Грыдарадж Парват. Падчас пуці ён сустракае новых спадарожнікаў, якія становяцца яго вучнямі: цара малпаўСунь Укуна (які з'яўляецца па сутнасці галоўным героем), напалову чалавека напалову свінню Чжу Бацзэ, манаха Са Шэна (які раней бы нябесным генералам) і белага каня-цмока Юлона, які раней быў прынцам. Кожны эпізод складаецца з 1–4 глаў і звычайна пачынаюцца з таго, што Сюаньцзана бяруць у палон розныя звышнатуральныя істоты, а яго вучні намагаюцца знайсці спосаб яго вызвалення.
У чацвёртай частцы (глава 100) Сюаньцзан з вучнямі вяртаюцца ў Кітай пасля 14 гадоў вандравання з будыйскімі сутрамі, і імператар ладзіць раскошнае святкаванне ў іх гонар. За паслугі Сюаньцзань становіцца Буддай сандалавага дрэва.
Fu, James S. Mythic and Comic Aspects of the Quest. Singapore: Singapore University Press, 1977.
Hsia, C.T. «The Journey to the West». The Classic Chinese Novel. New York: Columbia UP, 1968. 115—164.
Kao, Karl S.Y. «An Archetypal Approach to Hsi-yu chi.» Tamkang Review 5, no.2 (Oct 1974). 63–98.
Plaks, Andrew. The Four Masterworks of the Ming Novel. Princeton: Princeton UP, 1987. 183—276.
---. «Journey to the West». Miller, Barbara S. (ed.): Masterworks of Asian Literature in Comparative Perspective. New York — London: M.E. Sharpe, 1994. 272—284.
Yu, Anthony C. «Two Literary Examples of Religious Pilgrimage: The Commedia and the Journey to the West.» History of Religions 22, no. 3 (Feb 1983). 202—230.