Падбародак — ніжняя частка твару, размешчаная ўніз ад ніжняй губы. Форма падбародка вызначаецца будовай касцей ніжняй сківіцы, шэрагам мышц: падбародкавай, квадратнай мышцай ніжняй губы і трохвугольнай, а таксама тлушчавымі адкладамі. Кровазабеспячэнне паступае ад ніжняй альвеалярнай артэрыі.
Пад «падвойным (патройным) падбародкам» звычайна маюць на ўвазе тлушчавыя складкі, якія ўтвараюцца пад падбародкам на шыі.