Падвей зграбны

Падвей зграбны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eriophorum gracile W.D.J.Koch, 1799


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40096
NCBI  388570
EOL  1119451
IPNI  307364-1
TPL  kew-244552

Падве́й зграбны[3], падвей стройны[4] (Eriophorum gracile) — від кветкавых раслін роду Падвей (Eriophorum) сямейства Асаковыя (Cyperaceae)[5].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Тонкія, высокія шматгадовыя травы з тонкім, круглявым, цвёрдым, у асноўным голым сцяблом, якое дасягае ад 30 да 60 сантыметраў у вышыні. Белыя кветкі сабраныя ў пухнатыя суквецці на вяршыні сцябла. Валаскі пухоўкі суцэльныя на канцах. Плод — арэшак.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна з цыркумбарэальным  (руск.) размеркаваннем, сягаючы на поўдзень, у горныя хрыбты Паўночнага паўшар’я. Яна расце ў вільготных раёнах, такіх як тарфянікі, на балотах і вільготных лугах, у вільготных лясах і тундры. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[6].

Расліны растуць у калоніях, часта распаўсюджваюцца вегетатыўна карэнішчамі. Зімуюць у зялёным стане.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. ЭПБ 1985.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. BSBI List 2007 (xls)(недаступная спасылка). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.
  6. Пушица стройная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)