Падкастынг

Падкастынг (англ.: podcasting) — новая тэхналогія вяшчання ў Інтэрнэце. Гэта тэхналогія тыпу аўдыяблога або радыёблога, якая з дапамогай фармату RSS дазваляе аўтаматызаваць працэс падпіскі і пампавання аўдыя (звычайна mp3) на партатыўныя mp3-плэеры або на персанальны камп’ютар. Як правіла, падкасты маюць вызначаную тэматыку і перыядычнасць выдання. Для зручнага праслухоўвання падкастаў створана мноства праграмных прадуктаў, такіх як Zune Software, iTunes, Rhythmbox, gPodder, AmaroK або Banshee, якія сочаць за абнаўленнем падкаст-стужак і іх аўтаматычнай загрузкай.

Тэрмін быў упершыню ўведзены ва ўжытак ві-джэем Адамам Керы (VJ Adam Curry) з музычнага каналу MTV і з’яўляецца складаным словам з дзвюх частак: ад назвы iPod (вядомага mp3-плэера кампаніі Apple) і англійскага слова broadcasting (радыёвяшчанне). З дапамогай гэтай тэхналогіі кожны карыстальнік сеціва фактычна можа адчыніць сваю радыёстанцыю ў Інтэрнэце.

Лагатып RSS

Тэхналагічная база падкастынга — фармат RSS ці Atom са спецыфічным элементам enclosure («укладанне»), які апісвае медыяаб’ект, што падключаецца (карцінку, відэаролік, гуказапіс і інш.).[1]

Элемент мае атрыбуты:

  • url — спасылка (URL) на аўдыёфайл
  • length — памер аб’екта ў байтах
  • type — MIME-тып аб’екта (напрыклад, audio/mpeg)

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі