Падынгтан 2 | |
---|---|
англ.: Paddington 2 | |
Жанр | сямейны фільм і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Heyday Films[d], StudioCanal[d] і WildBrain[d] |
Працягласць | 103 хв.[3] |
Бюджэт | 50 000 000 $ |
Зборы | 227 994 792 $[4] і 40 907 738 $[4] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2017 |
Папярэдні фільм | Падынгтан |
IMDb | ID 4468740 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Па́дынгтан 2» (англ.: Paddington 2) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Пола Кінга[5]. Кінастужка з’яўляецца працягам гісторыі медзведзяня Падынгтана.
Фільм быў дубліраваны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom.
Госць з Перу абжыўся ў Лондане са сваёй новай сям’ёй. Цяпер яго імя Падынгтан Браўн. Спроба знайсці найлепшы падарунак для цёткі Люсі, якая жыве ў доме для састарэлых мядзведзяў прыводзіць да нечаканых праблем. Падынгтана абвінавачваюць у крадзяжы альбома і садзяць у турму. Ці здолее мядзведзік ачысціць сваё імя і апраўдацца? І як звязаны стары альбом мадам Козлавай і таямнічы скарб, схаваны сярод знакамітасцяў Лондана?[6]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 14 кінаўзнагародамі і яшчэ 46 намінацыямі[7].