Пад’е́льнік[3] (Monotropa) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства верасовыя.
Невысокія бесхларафільныя сапрафітныя (сілкуюцца мёртвым арганічным матэрыялам) расліны з сакавітым белым або жаўтлявым сцяблом, на якім размешчана рэдукаванае лускападобнае лісце. Моцна разгалінаваная падземная частка мае мікарызу.
У родзе 4-5 відаў, якія растуць у лясах ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі пад’ельнік звычайны (Monotropa hypopitys) сустракаецца ў хваёвых і яловых лясах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Hypopitys Adans.