Пад’ельнік звычайны, Сліўшаня[1] (Monótropa hypopitys) — від травяністых мікагэтэратрофных (руск.) (бел. (безхларафільных) шматгадовых раслін роду Пад’ельнік (Monotropa) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Дасягае вышыні 15-30 см. Суквецце густое, да цвіцення выгнутае дадолу, пасля цвіцення выпростваецца. Кветкі правільныя (актынаморфныя), пры чым канчатковыя кветкі ў суквецці маюць па 5 чашалісцікаў і пялёсткаў, іншыя кветкі — па 4, рэдка па 6. Пялёсткі падоўжаныя, зверху пашыраныя, белыя або светла-жоўтыя. Сцябло сакавітае. Лісце сядзячае, яйкападобна-падоўжанае, бурае. На карані можна ўбачыць ярка выяўленую мікарызу.
Сустракаецца ў змешаных і іглічных лясах.
Зноскі