| ||||||||
Пайкузэ (эст.: Paikuse) — гарадскі пасёлак у павеце Пярнумаа ў Эстоніі. Да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2017 года быў цэнтрам аднайменнай воласці.
Размешчаны на ўсход ад горада Пярну на правым беразе ракі Пярну, на поўначы мяжуе з горадам Сіндзі.