Пакт Рэрыха (лац.: Pax Cultura, англ.: The Roerich Pact), таксама вядомы як Дагавор аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў (англ.: Treaty on the Protection of Artistic and Scientific Institutions and Historic Monuments (Roerich Pact) ці Вашынгтонскі Пакт (англ.: Washington Pact) — першы ў гісторыі міжнародны дагавор аб абароне культурнай спадчыны, які ўсталяваў перавагу аховы культурных каштоўнасцяў перад ваеннай неабходнасцю, падпісаны ў Вашынгтоне прадстаўнікамі дваццаці адной амерыканскай рэспублікі 15 красавіка1935 года ў 12 гадзін дня.
Даследчыкі міжнароднага права, якое тычыцца абароны культурных каштоўнасцей (у тым ліку падчас вайны), вядуць яго гісторыю, пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя[1][2][3][4][5]:
Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 мелі пэўныя пункты па абароне культурных аб'ектаў, якія абавязвалі пазначаць такія аб'екты распазнавальнымі знакамі. Аднак вопыт Першай сусветнай вайны паказаў недастатковасць гэтых пунктаў для прадухілення разбурэнняў культурных аб'ектаў.
У 1935 годзе 21 краіна Панамерыканскага саюза падпісвае Пакт Рэрыха, з іх 10 краін яго ратыфікуе. Для аб'ектаў аховы прапанаваны знак — Сцяг Свету.
У 1939 годзе ўрады Бельгіі, Іспаніі, ЗША, Грэцыі і Нідэрландаў пад заступніцтвам Лігі Нацый выпусцілі праект Дэкларацыі і праект Міжнароднай Канвенцыі аб Абароне Помнікаў і Твораў Мастацтва падчас вайны. Як і Пакт Рэрыха гэтыя высілкі Лігі Нацый хутка з'ехалі на нішто з пачаткам Другой сусветнай вайны, у якой былі зменены тэхналогіі, тактыка і стратэгія вядзення вайны і з'явілася новая канцэпцыя «татальнай вайны».
Разбурэнні і марадзёрства Другой сусветнай вайны заахвоціла ў 1948 годзе ўрад Нідэрландаў ізноў падняць у наваствораным ЮНЕСКА пытанне аб неабходнасці прыняцця Канвенцыі па абароне культурных аб'ектаў. Генеральная Канферэнцыя ЮНЕСКА 1951 года прыняла рашэнне склікаць камітэт для складання праекта канвенцыі. Камітэт памкнуўся ў 1952 годзе і пасля прадставіў на разгляд праект Генеральнай канвенцыі.
У маі 1954 года падпісваецца Гаагская канвенцыя, закліканая прадухіліць недапрацоўкі ўсіх папярэдніх міжнародных дагавораў. Гэтай канвенцыяй устаноўлены распазнавальны знак для ідэнтыфікацыі аб'ектаў аховы — завостраны знізу шчыт, падзелены на чатыры часткі сіняга і белага колеру.
Пакт Рэрыха як міжнародны дагавор з'яўляецца першым міжнародным дакументам, які быў цалкам прысвечаны абароне культурных каштоўнасцяў[6], і які не ўтрымлівае абмоўку аб ваеннай неабходнасці.
↑John Henry Merryman.Two ways of thinking about cultural property // Thinking about Elgin Marbles Critical Essays on Cultural Prop. — Kluwer Law International, 2009. — ISBN 9789041128751.
↑Patrick J. Boylan.The Concept of Cultural Protection in Times of Armed Conflict: from the Crusades to the New Millennium // Illicit Antiquities. — London: Routledge, 2001.
↑Richard D. Rosen.Targeting Enemy Forces in the War on Terror: Preserving Civilian Immunity // Journal Title: Vanderbilt Journal of Transnational Law. Volume: 42. Issue: 3. Publication Year: 2009. Page Number: 683+. — Vanderbilt University, School of Law, Gale, 2009.
↑Keith Suter.Protecting the World’s Cultural Heritage // Magazine Title: Contemporary Review . Volume: 290. Issue: 1689. — Contemporary Review Company Ltd., Gale, Cengage Learning, 2008. — С. 193+.
↑John Henry Merryman.Two ways of thinking about cultural property // Thinking about Elgin Marbles Critical Essays on Cultural Prop. — Kluwer Law International, 2009. — С. 87. — ISBN 9789041128751.