Пакш
| ||||||||||||||||||||
Пакш (венг.: Paks) — горад у цэнтры Венгрыі, у медзье Тольна, на правым беразе Дуная.
Каталіцкая царква Сэрца Хрыстова (асвечана ў 1901 годзе) і сабор Святога Духа (па праекту Імрэ Макаўца). У горадзе размешчана адзіная ў Венгрыі атамная электрастанцыя, пабудаваная ў 1983 годзе, якая дае каля 40 % нацыянальнай вытворчасці электраэнергіі.