Пакістанскі манумент

Пакістанскі манумент

Пакістанскі манумент — нацыянальны мемарыял, знаходзіцца ў Ісламабадзе. Помнік размешчаны ў заходняй частцы Шакарпарыянскіх пагоркаў, займае плошчу 2,8 га. Першы камень у падмурак быў закладзены 25 траўня 2004 года, комплекс быў завершаны да канца 2006, адкрыты 23 сакавіка 2007 года.

Манумент пабудаваны з граніту ў форме кветкі з чатырма пялёсткамі, што ўяўляе адзінства народа Пакістана. Унутраныя сценкі пялёсткаў ўпрыгожаны фрэскамі.