Палада | |
---|---|
Пол | жанчына |
Бацька | Трытон |
Маці | Tritonis[d] |
Браты і сёстры | Triteia[d] |
Пала́да (стар.-грэч.: Παλλάς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — малочная сястра Афіны, дачка Трытона, унучка тытана Акіяна, якая была выпадкова забіта Афінай яшчэ ў дзяцінстве. Паводле адной з легенд, яе імя паслужыла крыніцай эпітэта Афіны Палады.
Паводле іншых вытлумачэнняў, эпітэт паходзіць ад выраза палейн то доры («кідаць дзіду») ці ад вострава Палены[1]; або ад біцця (палейн) сэрца старэйшага Дыяніса, якое яна выкрала[2].
Часцей выкарыстоўваецца як абазначэнне багіні Афіны[3]. Гл. Афіна. Гай Палады была ў феакаў[4].
Выява ў вобразе Палады — выява ва ўзбраенні. Ад імя Палады паходзіць слова «паладый» (драўляная статуэтка багіні, якая валодала цудатворным сілай). Горад, які меў паладый, знаходзіўся пад заступніцтвам багіні. Пра паладый, які захоўваўся ў Троі, хадзіла легенда, паводле якой ён зваліўся з неба. Пасля Траянскай вайны Эней прывёз яго ў Рым, і з тых часоў паладый захоўваўся ў храме Весты.
Імем Палады названы астэроід Палада.