Палац дынастыі Аўгустаў (Domus Augustana) — антычны палацавы комплекс на Палаціне ў Рыме.
У комплекс імператарскага палаца Даміцыяна ўваходзілі гэты палац, які выкарыстоўваўся як асабістая рэзідэнцыя імператараў, і палац Флавіяў, у якасці афіцыйнага будынка.
Палац дынастыі Аўгустаў з'яўляўся двухпавярховым будынкам з вялікім дваром і садам. Палац, размешчаны ў паўднёвым ускрайку ўзгорка, высіўся над Вялікім цыркам і меў від з іншага боку на форум.