Палац | |
Палац Сапегаў | |
---|---|
польск.: pałac Sapiehów | |
52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Архітэктурны стыль | ракако |
Архітэктар | Іаган Зыгмунд Дэйбель |
Заснавальнік | Ян Фрыдэрык Сапега |
Дата заснавання | 1746 і XVIII стагоддзе |
Будаўніцтва | 1731—1746 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Сапегаў (польск.: pałac Sapiehów w Warszawie) — адзін з палацаў, размешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім размешчана акруговая школа.[1]
Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Іаганам Зыгмундам Дэйбелем у стылі ракако ў 1731—1746 гадах[2] Ён узводзіўся ў французскім стылі гарадскога палаца, так званым асабняку. Тым часам ён складаўся з пяцівосевага галоўнага будынка (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай.[1] Паміж 1741—1742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучана з палацавым комплексам, а паміж 1771—1790 гадамі і другі будынак уз’яднаўся з галоўным corps de logis.
У 1818—1820 гадах да палаца была зроблена прыбудова, дзе размясціліся Сапежынскія казармы (Koszary sapieżyńskie).[2] Пераўтварэнне будынка ў неакласічным стылі было справай рук архітэктара Вільхельма Хенрыка Мінтэра.[3] Падчас паўстання 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палка (Czwartacy).[2]
Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай[2].