Славутасць | |
Палацца Кантарыні дэль Бавола | |
---|---|
![]() | |
45°26′05″ пн. ш. 12°20′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | готыка |
![]() |
Палацца Кантарыні дэль Бавола (італ.: Palazzo Contarini del Bovolo) — палац у Венецыі, у раёне Сан-Марка.
Палац быў пабудаваны ў 1499 годзе для П’етра Кантарыні. Галоўная асаблівасць палаца — ажурная вітая лесвіца (архітэктар Джавані Кандзі). Лесвіца вядзе на аркаду, з якой адкрываецца чароўны панарамны від на гарадскія дахі. У наш час лесвіца аднаўляецца і зачынена для наведвання. Палац размешчаны ў мала наведвальным завулку каля Кампа Манін, недалёка ад моста Рыяльта.[2]