Славутасць | |
Палацца Монтэчыторыа | |
---|---|
41°54′04″ пн. ш. 12°28′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Джавані Ларэнца Берніні і Карла Фантана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацца Монтэчыторыа (Palazzo Montecitorio) — барочны палац у Рыме, у якім засядае Палата дэпутатаў Італіі (у часы Мусаліні — Палата фасцый і карпарацый). Фасад палаца выходзіць на П'яцца дзі Монтэ Чыторыа.
Палац можа служыць эталонам стрыманага «інтэрнацыянальнага барока». Яго пачаў будаваць Берніні для кардынала Лудавіка Людавізі, пляменніка Папы Рыгора XV. Пасля смерці Папы будаўнічыя працы былі прыпынены да пантыфіката Інакенція XII, які даручыў Карла Фантана дабудаваць палац для размяшчэння ў ім папскай курыі.
У XVIII стагоддзі былы палацца Людавізі займаў папскі намеснік Рыма. У 1789 г. перад палацам быў усталяваны знакаміты абеліск, які застаўся ад гіганцкага сонечнага гадзінніка імператара Аўгуста.
Пасля таго, як палац быў перададзены ў распараджэнне італьянскага парламента, спатрэбілася капітальная перапланіроўка ўнутраных памяшканняў, якая і была ажыццёўлена ў стылі мадэрн пад кіраўніцтвам архітэктара Эрнэста Базіле напачатку XX стагоддзя.