Славутасць | |
Палацца Піці | |
---|---|
італ.: Palazzo Pitti | |
![]() | |
43°45′55″ пн. ш. 11°15′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Філіпа Брунелескі[3] і Лука Франчэлі[d][3] |
Дата заснавання | 1458[4] |
Сайт | uffizi.it/palazzo… (італ.) |
![]() |
Піці, Палацца Піці (італ.: Palazzo Pitti) — самы вялікі з існуючых цяпер Фларэнційскіх палацца, адна з самых значных славутасцяў Фларэнцыі. Знаходзіцца на пакацістай Плошчы Піці; ззаду будынка размяшчаюцца сады Баболі.
Будынак служыў рэзідэнцыяй спачатку вялікаму герцагу Медычы, затым дынастыі Латарынгскіх герцагаў і, нарэшце, італьянскай каралеўскай сям’і. Сёння гэта адзін з самых буйных музейных комплексаў Фларэнцыі. Тут размешчаны Палацінская галерэя, Галерэя сучаснага мастацтва, Музей срэбра, Музей фарфору, Музей карэт і Галерэя касцюма — найбуйнейшы ў Італіі збор, прысвечаны гісторыі моды.