Палацці-дэі-Ролі

Славутасць
Палацці-дэі-Ролі
44°24′40″ пн. ш. 8°55′58″ у. д.HGЯO
Краіна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацці-дэі-Ролі (італ.: Palazzi dei Rolli) — квартал палацаў генуэзскай арыстакратыі, пабудаваны ў эпоху маньерызму ўздоўж новай гарадской магістралі Ле-Страдэ-Нуова (цяпер Віа Гарыбальдзі) і ў яе наваколлях. У 2006 годзе абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны.

Віа Гарыбальдзі на фатаграфіі XIX стагоддзя.

Гэта першы ў еўрапейскай гісторыі праект цэнтралізаванай гарадской забудовы, якая ажыццяўлялася ў адпаведнасці з загадзя заканадаўча зацверджаным планам (належыць Галеаца Алесі). Больш за сорак палацаў сканцэнтраваны на даволі вузкім участку зямлі, што прымушала ўладальнікаў надбудоўваць іх увысь. У 1576 годзе рэспубліканскі сенат абавязаў уладальнікаў палацца аказваць гасціннасць дэлегацыям замежных дзяржаў.

Палацці-дэі-Ролі як прыклад наватарскага горадабудаўнічага рашэння выклікаў непадробную цікавасць замежнікаў, якія наведвалі Геную, не выключаючы і Рубенса. Вопыт узвядзення гэтага арыстакратычнага квартала выкарыстоўваўся пры задуманай Генрыхам IV і яго міністрам Сюлі перапланіроўцы Парыжа (гл. плошча Вагезаў).