Палачкападобныя вадамеркі

Палачкападобныя вадамеркі

Вадамерка звычайная (Hydrometra stagnorum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrometridae Billberg, 1820


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103938
NCBI  95683
EOL  593
FW  211053

Палачкападобныя вадамеркі (Hydrometridae) — сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых.

Цела (даўжыня 7,5—13 мм) палачкападобнае (адсюль назва), тонкае, рыжаватае, пакрыта знізу кароткімі аксаміцістымі валаскамі, не намакае ў вадзе. Галава прадаўгаватая, з патаўшчэннем. Вочы пасярод галавы. Ротавыя органы колюча-сысучыя, хабаток 3-членікавы. Вусікі ніткападобныя, 4-членікавыя, даўжэйшыя за галаву. Ногі доўгія, тонкія, прыблізна ўсе аднолькавай даўжыні, бегальныя ўкрыты валаскамі, што дае магчьшасць насякомым перамяшчацда па плеўцы паверхневага нацяжэпня вады. Лапкі 3-членікавыя. Маюць добра развітыя крылы, але лётаюць рэдка.

Пашыраны ў Еўразіі. У сусветнай фаўне больш за 100 відаў. На Беларусі на паверхпі вады, на лісці водных раслін і па берагах непраточных або слабапраточных вадаёмаў трапляюцца вадамерка звычайная (Hydrometra stagnorum), вадамерка вузкая, або павольная (Hydrometra gracilenta).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнікі, кормяцца гемалімфай шэрагу насякомых і іншых водных беспазваночных.

Яйцы алкладваюць усё лета на водныя расліны. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі нагадваюць дарослых насякомых, але меншыя, не маюпь крылаў, лапкі ў іх 1-членікавыя. Цыкл развіцця каля 40 сутак. Зімуюць дарослыя на сушы (пад карой дрэў, у імху).