Палеалогі | |
---|---|
| |
Краіна | Візантыйская імперыя |
Родапачынальны дом | Сама дынастыя не з'яўляецца адгалінаваннем якога-небудзь царскага дому, але сярод продкаў імператараў прысутнічаюць Камніны і Ангелы[1] |
Заснавальнік |
Першы вядомы прадстаўнік — Нікіфар Палеалог, Першы імператар — Міхаіл VIII Палеалог |
Апошні кіраўнік | Канстанцін XI Драгаш |
Год заснавання | XI стагоддзе |
Спыненне роду | Старэйшая лінія згасла ў 1502 годзе, прадстаўнікі іншых ліній жывуць дагэтуль[2] |
Зрушэнне | 1453 |
Нацыянальнасць | Грэкі |
Малодшыя лініі | Маркграфы Манферат (Палеалогі) |
Тытулы | |
Імператар Візантыі, |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палеало́гі (грэч. Παλαιολόγοι) — апошняя і найбольш даўгавечная дынастыя імператараў Візантыі, якая кіравала на працягу двух стагоддзяў — з часу выгнання Міхаілам VIII з Канстанцінопаля крыжакоў у 1261 годзе да ўзяцця Канстанцінопаля туркамі ў 1453 годзе.
Род вядомы з XI стагоддзя. Заснавальнік дынастыі — Міхаіл VIII Палеалог, былы імператар Нікейскай імперыі (1258—1261), які ў 1261 аднавіў заваяваную ў 1204 крыжакамі Візантыю. Асобныя Палеалогі дзялілі паўнату ўлады з прадстаўнікамі роду Кантакузінаў.
Маскоўскі князь Іван III ажаніўся з пляменніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна XI Драгаша — Зояй (Соф’яй) Палеалог. Гэтым ён, на думку часткі гісторыкаў, спрабаваў абгрунтаваць свае прэтэнзіі на духоўную і рэлігійную спадчыну Візантыі. Сведчаннем гэтаму з'яўляецца пачатак выкарыстання двухгаловага арла Палеалогаў у якасці герба Маскоўскага княства, а затым і Расіі.
Палеалогі па старэйшай мужчынскай лініі згаслі ў 1502 годзе пасля смерці Андрэя Палеалога, які аддаў (прадаў) свае правы на трон Візантыі Карлу VIII і Фердынанду II Арагонскаму. Прадстаўнікі іншых ліній жывуць дагэтуль[3]
Кіраванне Палеалогаў — перыяд палітычнага і гаспадарчага заняпаду імперыі, захопу (з пачатку 14 ст.) яе тэрыторыі туркамі-асманамі, якія ў маі 1453 узялі Канстанцінопаль, забілі Канстанціна XI і спынілі існаванне Візантыі[4]. У той жа час з кіраваннем Палеалогаў звязаны апошні ўздым візантыйскага мастацтва, вядомы як палеалогаўскае адраджэнне.
Дакладнае паходжанне сямейства Палеалогаў (чыё імя азначае «гандляр старызной»[5]; пасля пераасэнсоўвалася як «старажытны родам»[5]; або «які гаворыць аб старым» ад стар.-грэч.: παλαιóς «старажытны» + λόγος «слова»[6]) — невядомае: ёсць здагадкі, што гэта была грэчаская паводле паходжання дынастыя[5].
Акрамя таго, ёсць здагадкі, што Палеалогі паходзілі з Малой Азіі. Цікава, што двухгаловы арол, герб Палеалогаў, упершыню з’яўляецца менавіта ў гэтым рэгіёне ў якасці сімвала Хецкага царства[7].
Таксама існуе легенда, якая прыпісвае Палеалогам рымскае паходжанне і сцвярджае, што яны прыехалі ў Візантый (Канстанцінопаль) разам з Канстанцінам Вялікім. Неверагоднасць гэтых ідэй была даказана Шарлем Дзюканжам, але яны працягваюць праскакваць, хоць і ў розных формах, у сучасных даследаваннях. Акрамя таго, існуе вусновая традыцыя сумніўнай дакладнасці, якая сцвярджае, што роднае месца Палеалогаў — італьянскі горад Вітэрба[8].
Праз цесныя адносіны з еўрапейскімі краінамі і частыя дынастычныя шлюбаы паміж членамі дынастыі Палеалогаў з прадстаўнікамі каралеўскіх дамоў Еўропы, Палеалогі сталі першай візантыйскай імператарскай дынастыяй, якая стала выкарыстоўваць уласную дынастычную сімволіку.
Адным з сімвалаў дынастыі Палеалогаў, вядомым з крыніц XIV і XV стагоддзяў, з’яўляўся залаты прамы крыж у чырвоным полі, які падзяляе поле на чатыры роўныя часткі, у якіх размешчана па залатым завітку, якія выглядаюць як стылізаваныя літары «В» (грэч. πυρέκβολα) і інтэрпрэтуюцца як ініцыялы дэвізу Палеалогаў (Βασιλεὺς Βασιλέων Βασιλεύων Βασιλευόντων, Валадар валадароў, які валадарыць над валадарамі)[10].
Іншым сімвалам Палеалогаў быў двухгаловы арол. Ён часта маляваўся з манаграмай Палеалогаў на грудзі. Пасля шлюбу Соф’і Палеалог і Івана III двухгаловы арол стаў гербам Расійскай дзяржавы.
Палеалогі на Вікісховішчы |