Палембанг
| ||||||||||||||||||||||||
Палембанг (індан.: Kota Palembang) — горад на востраве Суматра на поўдні Інданезіі. Цэнтр правінцыі Паўднёвая Суматра.
У старажытнасці Палембанг быў сталіцай індуісцка-будыйскай дзяржавы Шрывіджая. Пасля пірацкіх набегаў дзяржавы Чола, асабліва ў 1025 годзе, пачаўся заняпад, горад згубіў сваё значэнне. Сталіца Шрывіджаі перамясцілася на поўнач у Джамбі.
У горадзе захаваліся пабудовы і планіроўка часоў галандскай каланізацыі.