Палешукі

Палешукі
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
Саманазва тутэйшыя
Рассяленне Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Польшчы Польшча
Этнічныя мовы заходнепалеская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) праваслаўе, каталіцтва
Расавы тып еўрапеоідная раса
Геаграфічна-моўная група усходнія славяне
Блізкія этнасы беларусы, украінцы

Палешукі (палеск.: полешукы; бел.: палешукі; укр.: поліщуки; польск.: Poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесся. Назва «паляшук» з’яўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесся ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесся захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове і самасвядомасці[1].

Найбольшую этнаграфічную цікавасць уяўляюць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасць з некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова не склаўся[2]. Па ўмовах гаспадарання заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва[1]:

  • Лесавы́я людзі (палеск.: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
  • Палявікі, палюхі або пульвіна́ (палеск.: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іх паселішчаў не было лясоў ці балот;
  • Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (палеск.: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.
Доўнар-Запольскі, фота 1901-14 гг.

Яшчэ ў XIX стагоддзі шэраг даследчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасцей аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалагічных рыс выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іх блізкасць да беларусаў[3]. Шпілеўскі адрозніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсліў межы яе распаўсюджання[4]. Абрэмбскі  (польск.) лічыў магчымым выдзяліць насельніцтва Палесся ў асобную этнічную групу[5]. Этнаграфічныя асаблівасці насельніцтва Палесся адзначаў Кіркор[6].

Новагародскае і Палескае ваяводства, мапа 1665 г.
Палескае ваяводства міжваеннай Польшчы
Палеская вобласьць БССР у 1938-1954 гг.
Палеская мова па перапісе 1931 году ў Польшчы
Берасьцейскае і Наваградскае ваяводства, 1781 г.

Між тым, большасць даследчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзяў адносілі жыхароў Палесся да ўкраінцаў, а іх мову — да гаворак украінскай мовы. У атласах Эркерта і Рытыха, працах гісторыкаў Каяловіча, этнографаў Карскага[7]. Так, згодна з дадзенымі Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта за 1869 год, у Берасцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35 % насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59 %[8]. Але падобныя статыстыкі складаюцца толькі на падставе моўнага матэрыялу і паводле меркавання складальнікаў, а не на падставе самавызначэння людзей.

Частка даследчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесся ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Доўнар-Запольскі[9], Эрэміч[10] і Бялыніцкі-Біруля.

Жыхары Кобрына (прыблізна 1916 год)
Паляшук (фотаздымак да 1917 года)
Карта беларускіх гаворак (Я. Карскі, 1903)
паляшук, выява XVIII ст.
ілюстрацыя палешука Ігнацыя Красоўскага з др. п. XIX ст.
Юзаф Хелманскі, «Вечар на Палессі», 1909 г.
Палеская жанчына з Пінска, 1915 год

На тэрыторыі Заходняга Палесся Беларусі распаўсюджаны заходнепалескія гаворкі, на тэрыторыі Усходняга Палесся Беларусі — паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы, на тэрыторыі Украіны — паўночны дыялект украінскай мовы.

мапа беларускіх дыялектаў
першая моўная мапа Ўсходняй Эўропы, 1842 году,згодна якой Берасьцейская зямля і сучаснае беларускае Палесьсе не належыць да ўкраінскай мовы
Валынь і украінскае Палесьсе мае адметныя моўныя рысы, як і беларуская мова на Палесьсі

У 1988 годзе на аснове заходнепалескіх гаворак Беларусі Міколам Шаляговічам (палеск.: Мыкола Шыляговыч) пачалося стварэнне пісьмовай палескай літаратурнай мовы. Тады было ўтворана грамадска-культурнае згуртаванне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцвяжскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя і мовазнаўчыя праблемы Палесся і, у тым ліку, стварэнне пісьмовай палескай мовы[11].

Мапа Палесься Даніэля Цвікера, 1650 г.

Самасвядомасць палешукоў

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 года ў Палескім ваяводстве 707 тысяч чалавек (64 % насельніцтва ваяводства) назвалі сваю мову «тутэйшаю» (палеск.: тутэйшы; польск.: tutejszy). На Палессі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняццю «палешукі», аднак у адрозненне ад экзаэтноніма «паляшук», «тутэйшы» з’яўляецца саманазвай, але не этнонімам[12].

  1. а б Клімчук Ф. Д. Феномен Палесся // Загароддзе-1. Матэрыялы Міждысцыплінарнага навуковага семінара па пытаннях даследавання Палесся (Мінск, 19 верасня 1997 г.). — Мінск: 1999. — С. 5—9.
  2. Антонюк Г. Западные полешуки (расійская) // Збудінне. — 1993. — № 6. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.
  3. Талько-Гринцевич Ю. К антропологии народностей Литвы и Белоруссии // Тр. антропологического общества при Военно-медицинской академии. — Москва: 1867. — В. 1. — Т. 1.
  4. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. — Санкт-Петербург, 1858. — С. 11, 29, 36.
  5. Obrębski J. Dzisiejsi ludzie Polesia. — Warszawa, 1936. — P. 5.
  6. Ч. I. Литовское Полесье, Ч. II. Белорусское Полесье // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном экономическом и бытовом значении / Под редакцией П. П. Семёнова. — Санкт-Петербург-Москва: Типография М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. — С. 345. Архівавана 26 мая 2011.
  7. Карский Е. Ф. Этнографическая карта белорусского племени. — Петроград, 1917.
  8. Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX - начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004. — С. 86. — 223 с. — ISBN 985-485-004-8.
  9. Доўнар-Запольскі М. В. Песни пинчуков. — Киев, 1895.
  10. Эремич И. Очерки белорусского Полесья // Вестник Западной России. — Вильно: 1867. — № 8.
  11. Јітвјежа: Тэзы 1990; Јітвјежа: Матырјелы 1990]
  12. Majecki H. Problem samookreślenia narodowego Poleszuków w Polsce okresu międzywojennego.