Шматгадоваятравяністая расліна з тоўстым бурым карэнішчам, якая дасягае ў вышыню 5—20 см[5]. Сцябло тонкае, прамое, апушанае[5]. Лісце доўгачаранковае, трайчастае, па краі тупазубчастае, знізу пакрытае густымі валасінкамі; сярэдні лісцік — на кароткім чаранку, бакавыя — сядзячыя. «Вусы» кароткія ці зусім не ўтвараюцца[5]. Кветкі жаўтавата-белага колеру дыяметрам да 20 мм, двухполыя, на доўгіх кветаножках, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі ланцэтападобныя; пялёсткі акруглыя, ногцікападобныя, налягаюць адзін на аднаго; тычынкі шматлікія. Плады шарападобныя ці адваротнаяйцападобныя, жаўтавата-белыя, толькі на верхавіне чырванаватыя[5] шматарэшкі ў мясістым кветаложы, салодкія і духмяныя.
Пашыраны пераважна ў Еўропе. Растуць на поўдні Расіі, на тэрыторыі Украіны, таксама на Каўказе, у Сібіры і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку амаль паўсюдна, растуць у поймах рэк, сярод хмызняку на карэнных берагах рэк, радзей на адкрытых травяністых схілах[6].
↑Дикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил.
↑ абвгдМитюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51—54. — 200 с. — 130 000 экз.