Палу́шнік[1] (Isoetes), шыльнік, ізает — род дзеразападобных раслін сямейства палушнікавыя (Isoetaceae).
Разнаспоравыя шматгадовыя вечназялёныя травяністыя расліны, цёмна-зялёныя шылападобыя лісты (філоіды) якіх маюць добра выражаны язычок-лігулу. Вышыня каля 8—20 см з укарочаным сцяблом і клубневым карэнішчам.
Аб’ядноўвае каля 70 відаў шматгадовых раслін, якія растуць пад вадой, альбо вядуць каляводны спосаб жыцця, толькі нямногія віды жывуць на моцна пераўвільготненай глебе. Распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара, у Беларусі расце палушнік азёрны (Isoetes lacustris).
- Полушник — род Isoetes: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)