Палын мяцёлчаты | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Artemisia abrotanum L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Палы́н мяцёлчаты[3], палы́н лячэбны[4] (Artemisia abrotanum) — шматгадовая кветкавая расліна, паўкуст, від роду палын (Artemisia) сямейства астравыя (Asteraceae).
Палын мяцёлчаты, божа дрэўка, дождзераўё[5], цім’як[6], кудравіц, цыпрус[6][7][8].
Батанічная ілюстрацыя з манускрыпта VI стагоддзя De materia medica, копіі сачынення антычнага лекара і натураліста Дыяскарыда
|
Вышыня расліны ад 50 да 120 см. Неразгалінаваныя парасткі стромкія, драўнеюць амаль цалкам да самых верхавінак, тоўстыя (да 1,5 см у папярочніку).
Лісце шараватага колеру, спачатку апушанае, з часам становіцца амаль голым. Ліставыя пласцінкі двойчы ці тройчы перыстарассечаныя на вузкія доўгія амаль ніткападобныя долі (з-за чаго выглядаюць ажурнымі). Ніжняе і сярэдняе сцябловае лісце з хвосцікамі.
Кветкі сабраны ў шарападобныя дробныя (2—3 мм шырынёй) кошыкі, якія ўтвараюць друзлыя мяцёлкавыя паніклыя суквецці. Краявыя жаночыя кветкі вузкатрубкавыя, абодваполыя сярэднія — трубчастыя. У еўрапейскай частцы Расіі цвіце ў ліпені — жніўні.
Плод — сямянка, спее ў еўрапейскай частцы Расіі ў жніўні — кастрычніку.
Паходзіць з Малой Азіі, Усходняга Міжземнамор’я. У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы (вядома паўсюль у сярэдняй паласе, але ў паўночных раёнах рэдка), на Паўночным Каўказе, адзначана на поўдні Заходняй Сібіры і на Алтаі. Аддае перавагу росту ля вады, на пойменных лугах, можа ўтвараць зараснікі, сустракаецца ў лясах, на ўзлесках бярозавых пералескаў, ля жылля чалавека, уздоўж дарог[9][10].
Расліна валодае своеасаблівым прыемным пахам, здаўна выкарыстоўвалася як асвяжальнік паветра.
Дэкаратыўная расліна, выкарыстоўваецца ў садовай культуры.[10]
Маладыя парасткі прыдатныя для ўжывання ў свежым выглядзе, але толькі ў нязначных колькасцях. Падчас высушвання лісця горыч страчваецца і набываецца характэрны пякучы смак вострай прыправы.
Высушаную траву, сцёртую ў парашок, дадаюць да смажанага мяса за некалькі хвілін да заканчэння гатавання. Можа дадавацца ў хлябы для надання ім спецыфічнага водару, можа выкарыстоўвацца для араматызацыі воцатаў, як дадатак да соусаў і служыць прыправай для страў з дзічыны.