Пальмавы алей — тлусты невысыхальны алей з мякаці пладоў алейнай пальмы.
Чырвона-аранжавае цвёрдае рэчыва, шчыльнасць 921—925 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C), тэмпература застывання 31—41 °C. Мае значную колькасць пальміцінавай кіслаты і караціноідаў.
Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу маргарыну, мыла, свечак, як кампанент змазачных матэрыялаў.