Пальмарыя (італ.: Palmaria) — італьянскі востраў у Лігурыйскім моры. Вузкім пралівам аддзяляецца ад мыса Порта-Венерэ, разам з якім занесены ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны. Тэрытарыяльна з’яўляецца часткай камуны Портавенерэ ў правінцыі Спецыя рэгіёну Лігурыя. Плошча — 1,53 км²; ломкі мармуру і вапняка, вінаробства і аліўкавыя плантацыі. Форт, з сігнальнай вежай і электрычным святлом, уваходзіць у сістэму ўмацаванняў ваеннай гавані Спецыі.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Востраў}}. |