Пальміра Мікеле Нікола Тальяці (італ.: Palmiro Michele Nicola Togliatti; 26 сакавіка 1893, Генуя — 21 жніўня 1964, Гурзуф, Украінская ССР, СССР) — генеральны сакратар Італьянскай камуністычнай партыі.
Яго намеснікамі былі Луіджы Лонга і П’етра Сек’я.
Пад кіраваннем Тальяці кампартыя Італіі стала самай буйной партыяй у Італіі і самай вялікай некіруючай камуністычнай партыяй у Еўропе. Партыя была ва ўладзе ў многіх муніцыпалітэтах і мела вялікі ўплыў у грамадстве.
Тальяці паслядоўна выступаў за дружбу з Савецкім Саюзам. У жніўні 1964 года Тальяці знаходзіўся на адпачынку і лячэнні ў Крыме. У час наведвання дзіцячага лагера «Артэк» страціў прытомнасць і неўзабаве, 21 жніўня, памёр. Труну з целам Тальяці ў Італію суправаджала савецкая партыйная дэлегацыя на чале з Леанідам Брэжневым, які ўжо праз два месяцы стаў на чале КПСС і дзяржавы.
![]() |
Пальміра Тальяці ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Пальміра Тальяці ў Вікікрыніцах |
![]() |
Пальміра Тальяці на Вікісховішчы |