Пальмірскае царства

Пальмірскае царства (жоўтым) ў 271 годзе да н.э.

Пальмірскае царства (альбо Пальмірская імперыя) — сепаратысцкае дзяржаўнае ўтварэнне на ўсходзе Рымскай імперыі ў 260—273 гадах.

Спачатку кіраўнікі горада Пальміра прызнавалі ўладу Рыма але потым, разбагацеўшы за кошт пасрэдніцкага гандлю паміж усходам і захадам, сталі падпарадкоўваць сабе навакольныя землі. Септымій Адэнат ІІ здолеў разграміць персаў, а пасля далучыў да сваіх уладанняў Сірыю, Месапатамію, частку Малой Азіі, паўночную Аравію. У выніку ўтварылася моцная дзяржава, здольная супрацьстаяць Рымскай імперыі.

Удава Адэната ІІ, Зенобія, пры падтрымцы паплечніцаў, заняла трон і кіравала за свайго малалетняга сына Вахбалата. Рымляне не пагадзіліся з тым, каб Зенобія ўзначальвала краіну, але царыца не палічылася з Сенатам і прымусіла бегчы ў Еўропу рымскага вайскавода, які быў пасланы супраць яе. Чужая дробным запалам, якія ўносяць блытаніну ў дзяржаўныя справы падчас кіравання жанчын, Зенобія прытрымлівалася жорсткай палітычнай лініі, карысталася цвёрдымі прынцыпамі. Калі было трэба дараваць вінаватаму, яна магла здушыць свой гнеў; калі трэба было пакараць, яна магла прымусіць змоўнуць голас жалю. За строгую ашчаднасць яе абвінавачвалі ў скупасці. Але, калі тое было трэба, яна заўсёды знаходзіла месца шчодрасці і літасці. Зенобія падпарадкавала Егіпет і значную частку Малой Азіі. Суседнія дзяржавы баяліся варагаваць з ёю і таму шукалі саюзу з Пальмірскім царствам. Зенобія спалучала даступнасць народу з велічнай раскошай азіяцкіх палацаў.

У 267 годзе Зенобія абвясціла Пальмірскае царства незалежным, а ў 271 годзе прыняла імператарскі тытул. У 272 годзе рымляне на чале з імператарам Аўрэліянам захапілі Пальміру і зверглі Зенобію. Антыёх, які узначаліў краіну з дапамогай рымлян, у 273 годзе падняў супраць іх паўстанне. Рымляне зноў захапілі Пальміру, знішчылі не толькі царства, але і разруйнавалі сам горад.

  • Сычев Н. В. Книга династий. М., 2008. с. 695—770.